Przejdź do głównej treści

Called to the Carpet / Выкліканая на дыванExhibition opening by Belarusian artist Sasha Vialichka in Łódź

Cover for Called to the Carpet / Выкліканая на дыван
19 czerwca — 12 lipca 2026
Łódź, Polska

Запрашаем на адкрыццё выставы “Called to the Carpet / Выкліканая на дыван” беларускай мастачкі Сашы Вялічка ў Лодзі ў межах Fotofestiwal Łódź.
“Called to the Carpet / Выкліканая на дыван” уключае недасканалыя дываны ручной працы, у якіх праяўляюцца партрэты з магшотаў жанчын, зняволеных па палітычных справах у Беларусі, а таксама фатаграфіі аб’ектаў, якія адсылаюць да ўмоў іх жыцця, вынаходлівасці і штодзённага супраціву.
Дыван — сімвал дому і хатняй прасторы, звычайна элемент утульнасці і абароны — тут становіцца сцэнай і сведкам палітычнага пераследу.
Выстава будуецца як імерсіўны дыялог паміж выявамі, прасторай і гледачом, ставячы пад пытанне сімвалы дому, побыту і штодзённасці ў маніпуляваным і рэпрэсіўным палітычным асяроддзі.

Адкрыццё выставы: 19.06, а 17:00
Адрас: Kamienica Hilarego Majewskiego
ul. Włókiennicza 11, 90-260, Łódź

Больш інфармацыі пра выставу можна знайсці ТУТ.
19.06 - 12.07.2026