Przejdź do głównej treści

Лекцыя Аляксандра Фядуты «Калабаранты XIX стагоддзя» ў Варшаве

438
15 maja 2026, 13:15 CEST(minęło)
Wydział Lingwistyki Stosowanej UW, Варшава, Polska
Bezpłatnie

Мы прызвычаіліся бачыць Адама Міцкевіча недасягальным геніем, а яго апанентаў — простымі «зладзеямі» і здраднікамі. Што, калі за ярлыком «калабарант» хаваюцца складаныя стратэгіі абароны нацыянальнай ідэнтычнасці ў самым сэрцы імперыі?

Аляксандр Фядута, доктар філасофіі, прапануе выйсці за рамкі ідэалагічных стэрэатыпаў і паглыбіцца ў лёсы дзвюх неадназначных постацяў з польскай дыяспары: уплывовага выдаўца Юзэфа Эмануэля Пшэцлаўскага і дзяржаўнага службоўца Францішка Малеўскага, пра якога «забыліся» на сорак гадоў.