Przejdź do głównej treści

Музей Вольнай Беларусі — упершыню ў афіцыйнай праграме Варшаўскай Ночы музеяў!

437
16 maja 2026, 16:00 CEST(minęło)
Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Polska
Bezpłatnie

«На Ноч музеяў запрашаем беларусаў сабрацца разам! У сваім месцы. Са сваімі сябрамі. Са сваёй музыкай і на сваёй мове. На жывую сустрэчу ў межах праекта «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці», — кажуць арганізатары

Праграма:

16:00 — адкрыццё выставы «Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал», дзе вы даведаецеся пра ўнікальную гісторыю адраджэння беларускай дуды.
18:00 і 20:00 — аўтарскія экскурсіі з музыкам, даследчыкам і выкладчыкам дударскай традыцыі Яўгенам Барышнікавым, з якім вы прасочыце шлях пераўтварэння беларускай дуды ў магутны нацыянальны сімвал.
19:00–23:00 — «Дударская майстэрня», дзе вы зможаце дакрануцца да таямніц стварэння дуды і нават паспрабаваць сябе ў ролі дудара.
23:00–02:00 — дударскі опэн-эйр, які натхніць вас жывой музыкай у выкананні вядомых беларускіх і польскіх дудароў, здзівіць сучаснымі музычнымі імправізацыямі і пакліча да танцаў пад адкрытым небам.

Прыходзьце самі і бярыце з сабой польскіх сяброў! Гукі беларускай дуды маюць старажытную сілу — яны захапляюць кожнага, хто іх пачуе.