Сустрэча з квір-колам Варшаўскай палітэхнікі Жывы абмен досведам для квір-асобаў у Варшаве
ЗБС разам з Маладой Грамадой ды арганізацыяй Future запрашаем на сустрэчу ў Варшаве з квір-колам Варшаўскай палітэхнікі!
<u>Гэта будзе жывы абмен досведам пра тое, як будаваць і абараняць бяспечныя прасторы для квір-асобаў, як выглядае адвакацыя “знутры” супольнасці і што дапамагае не губляць сябе ў складаных умовах!</u>
Без сухой тэорыі — хутчэй пра практыку, досвед, падтрымку і рэчы, якія сапраўды працуюць. І пра тое, як гэта можа натхняць і даваць сілу беларускім квір-людзям сёння!
Варшава
09.06 19:00</b>
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы!
(пасля рэгістрацыі нашыя ментар_кі звяжуцца з вамі і дашлюць усе дэталі)
*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.