Вэбінар «Гендарныя правы: як яны працуюць і як іх абараняць»Вэбінар «Гендарныя правы: як яны працуюць і як іх абараняць»

Bezpłatnie
19 lutego, 20:00 CET

Ці задумваліся вы, як гендарныя правы ўплываюць на ваша штодзённае жыццё? Працу, бяспеку, адносіны з кале_жанкамі, доступ да медыцыны або адукацыі? Частa пра іх гавораць складанай мовай законаў і палітыкі — але на самой справе гэта пра вельмі канкрэтныя жыццёвыя сітуацыі, з якімі можа сутыкнуцца кожны і кожная.

Калі: 19 лютага (чацвер), 20:00 Мінск / 18:00 Варшава.

Падчас сустрэчы абмяркуем:

  • што такое гендарныя правы і чаму гэта пра ўсіх, а не толькі «пра жанчын»
  • як выглядае дыскрымінацыя ў штодзённым жыцці: у працы, адукацыі, медыцыне, дакументах і паўсядзённых сітуацыях
  • што рабіць, калі вашы правы парушаюць:

? як фіксаваць дыскрымінацыю і гвалт
? куды звяртацца па дапамогу і падтрымку
? якія фармулёўкі і дзеянні сапраўды працуюць

  • гендар і гвалт: што важна ведаць пра згоду, асабістыя межы і бяспеку
  • як падтрымліваць іншых і не заставацца сам-насам з праблемай

Спікерка: Марына Ментусава — гендарная даследчыца і лектарка, экспертка па гендарнай роўнасці ў кампаніях, CEO Gender Equality Management, заснавальніца Safe Skills School.

Зарэгістравацца