AI for Social Impact Initiative 2026 ад CARE Austria × Ars Electronica

Bezpłatnie

Новая спецыяльная ініцыятыва ў межах Prix Ars Electronica і S+T+ARTS Prize падтрымлівае праекты, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект для канкрэтных сацыяльных, экалагічных і гуманітарных зменаў.

Для каго: мастакі/-чкі, дызайнеры/-кі, даследчыкі/-цы, сацыяльныя інаватары/-кі і міждысцыплінарныя каманды з усяго свету.

Што важна:

  • Праект павінен мець выразны шлях да рэальнага ўкаранення (proof of concept або пілот)
  • Не прымаюцца чыста спекулятыўныя або тэарэтычныя ідэі
  • Акцэнт на адказным выкарыстанні ШІ: празрыстасць, этыка, устойлівасць, улік сацыяльных наступстваў
  • Тэхналогія не як мэта, а як інструмент для падтрымкі супольнасцяў.

Прапануецца:

  • 2 узнагароды па 5000 EUR
  • 2 узнагароды па 2500 EUR
  • Магчымасць удзелу ў варкшопе з CARE (пры наяўнасці фінансавання)
  • Магчымасць падачы на дадатковы грант для развіцця прататыпа
  • Прэзентацыя на Ars Electronica Festival, 9-13 верасня 2026.