Przejdź do głównej treści

ALF Mediterranean Capitals of Culture and DialogueFunding for cultural events in Matera and Tetouan

5 lipca 2026, 2:59 (BY)
Matera, Włochy
Bezpłatnie
5 000 EUR

Title — BE
ALF Mediterranean Capitals of Culture and Dialogue — падтрымка культурных і міжкультурных падзей | Італія / Марока

Subtitle — BE
Фінансаванне да 5 000 EUR для арганізацый, якія хочуць правесці культурную або міжкультурную падзею ў Матэры або Тэтуане.

Slug
alf-mediterranean-capitals-culture-dialogue-2026

Excerpt — BE
Anna Lindh Foundation адкрыла конкурс на падтрымку культурных і міжкультурных актыўнасцей у Матэры, Італія, і Тэтуане, Марока — Mediterranean Capitals of Culture and Dialogue 2026. Падавацца могуць афіцыйна зарэгістраваныя міжкультурныя арганізацыі з 43 краін Еўра-Міжземнаморскага рэгіёна. Падтрымка — да 5 000 EUR.

Content — BE

Для каго:
Афіцыйна / юрыдычна зарэгістраваныя міжкультурныя арганізацыі або аналагічныя структуры з 43 краін Еўра-Міжземнаморскага рэгіёна.

Беларусь не ўваходзіць у спіс eligible-краін, таму беларуская ініцыятыва можа падавацца толькі ў выпадку, калі яна афіцыйна зарэгістраваная ў адной з краін, што ўдзельнічаюць у конкурсе.

Адна арганізацыя можа падаць толькі адну заяўку.

Фармат:
Конкурс падтрымлівае культурныя і міжкультурныя падзеі ў межах ініцыятывы Mediterranean Capitals of Culture and Dialogue 2026.

У 2026 годзе сталіцамі праграмы абраныя:

– Матэра, Італія;
– Тэтуан, Марока.

Праекты павінны праходзіць у памяшканнях або публічных прасторах гэтых гарадоў і быць бясплатнымі для аўдыторыі — без продажу квіткоў.

Падтрымліваюцца падзеі, якія:

– Паказваюць культуру як інструмент сацыяльнай інклюзіі;
– Прадстаўляюць разнастайнасць Еўра-Міжземнаморскага рэгіёна;
– Ствараюць інтэрактыўны фармат і ўключаюць мясцовых жыхароў(-ак);
– Спрыяюць міжкультурнаму дыялогу.

Падыходзяць такія фарматы:
– Танцавальныя, тэатральныя і іншыя жывыя перформансы;
– Падзеі, звязаныя з культурнай спадчынай: рамёствы, ежа, сторытэлінг;
– Візуальныя інсталяцыі з інтэрактыўнымі элементамі;
– Сэнсарныя досведы: гук, тактыльнае мастацтва;
– Супольныя мастацкія актыўнасці.

Калі і дзе:
Падзеі павінны адбыцца ў перыяд:

кастрычнік — снежань 2026 года

Месца: Матэра, Італія, або Тэтуан, Марока.

Заяўнікі(-цы) могуць выбраць адну з прапанаваных пляцовак або іншую лакацыю, але павінны самастойна ўзгадніць яе з мясцовымі партнёрамі або адміністрацыяй.

Важна:
Перад падачай трэба:

– Дамовіцца з лакальным партнёрам у Матэры або Тэтуане;
– Узгадніць дату і месца правядзення падзеі;
– Падрыхтаваць канцэпцыю і бюджэт.

Пісьмовае пагадненне з лакальным партнёрам або адміністрацыяй будзе абавязковым для падпісання кантракта з ALF.

Прапануецца:
Адабраныя праекты атрымаюць фіксаваную суму на рэалізацыю падзеі.

Small scale:
Да 2 500 EUR — для каманды да 3 чалавек.

Medium scale:
Ад 2 500 да 5 000 EUR — для каманды ад 4 да 5 чалавек.

Бюджэт можа пакрываць пляцоўку, абсталяванне, матэрыялы, ганарары, транспарт, харчаванне, міжнародныя паездкі, пражыванне і іншыя неабходныя выдаткі.

Арганізатары рэкамендуюць мець уласны ўнёсак або падтрымку ад лакальнага партнёра / адміністрацыі.

Абавязкі адабраных арганізацый:
– Падпісаць кантракт з ALF;
– Правесці бясплатную культурную / міжкультурную падзею;
– Забяспечыць бачнасць ALF і ЕС;
– Апублікаваць анонс і кароткае відэа ў сацсетках;
– Перадаць мінімум 5 прафесійных фота;
– Падаць кароткую справаздачу і пацверджанні ўдзелу выканаўцаў(-іц);
– Удзельнічаць у анлайн-сустрэчах ALF.

Таксама будуць улічвацца гендарны, моладзевы і геаграфічны баланс.

– Рэалізацыя праектаў: кастрычнік — снежань 2026 года.

Дэдлайн:
4 ліпеня 2026 года, 23:59 CET

Арганізатар:
Anna Lindh Foundation

Падтрымка:
Еўрапейскі Саюз

Падача:
Праз анлайн-форму на сайце Anna Lindh Foundation.

Заяўкі прымаюцца толькі на англійскай, французскай або арабскай мовах.
https://alf.website/en/call-to-support-cultural-and-intercultural-activities-in-matera-and-tetouan-2/