Przejdź do głównej treści

Анлайн-курс «Публічная палітыка для пачаткоўцаў»

8 marca 2026, 23:59 CET(minął)
9 marca 2026, 0:00 CET(minęło)
Online
Bezpłatnie

Курс пра тое, як уладкавана дзяржаўнае кіраванне, як прымаюцца рашэнні і якія інструменты ўплыву даступныя грамадзян(к)ам ужо зараз.

Старт 10 патоку: 9 сакавіка.

Фармат:

  • 4 тыдні навучання (8 модуляў)
  • Кароткія відэалекцыі + падрабязныя канспекты
  • Тэсты для праверкі разумення
  • Жывыя вячэрнія вэбінары ў Telegram (13, 20, 27 сакавіка, 20:00-21:30 па Мінску)
  • Доступ да матэрыялаў пасля заканчэння курса (абмежаваны час)
  • Сертыфікат пры праходжанні ўсіх модуляў.

Праграма:
– Што такое публічная палітыка і з чаго яна складаецца;
– Як публічная палітыка ўплывае на паўсядзённае жыццё чалавека і грамадства;
– Як узнікаюць грамадска значныя праблемы і чаму не ўсе з іх вырашаюцца;
– Як прымаюцца палітычныя рашэнні і чаму яны не заўсёды выглядаюць лагічнымі;
– Хто і як уплывае на гэтыя працэсы;
– Што такое грамадзянскі ўдзел і ў якіх формах ён магчымы;
– Як чалавек можа вызначыць сваю ролю і ўплываць на жыццё грамадства без удзелу ў партыйнай палітыцы.

Аўтар курса Павал Вусаў, доктар палітычных навук, палітычны аналітык і аглядальнік, кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу (Варшава).