Апошнія дні прыёму заявак на Прэмію імя Францішка Багушэвіча 2025 ад Беларускага ПЭНа

Bezpłatnie

Прэмія ўшаноўвае аўтараў і аўтарак, чыя творчасць працуе з гістарычнай памяццю і спрыяе асэнсаванню беларускай ідэнтычнасці.

Перыяд публікацыі твораў: з 1 студзеня да 31 снежня 2025.

Хто можа намінаваць: аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы.

Што можна намінаваць: не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа, кіно і іншыя формы твораў, якія адпавядаюць мэтам прэміі.

Прапануецца:

  • Статус лаўрэата / лаўрэаткі прэміі
  • Грашовая ўзнагарода (памер вызначаецца на працягу сезона).