Апытанне пра стан культуры ў Еўропе — State of Culture 2026
Culture Action Europe запрашае прафесіяналаў і прафесіяналак культурнага сектара прыняць удзел у апытанні, якое стане асновай новага даклада пра стан культуры ў Еўропе.
Для каго: усе, хто працуе ў культурных і крэатыўных індустрыях; асабліва ў краінах ЕС і кандыдатах (але можна і з іншых краін).
Фармат: анлайн-апытанне (≈20 хвілін). Ананімны ўдзел.
Пра што апытанне:
- Роля культуры ў Еўропе сёння
- Асноўныя выклікі і магчымасці сектара
- Умовы працы і развіццё
- Уплыў культуры на грамадства і дэмакратыю.