Przejdź do głównej treści

ART CIRCLE Slovenia & Italy 2026 — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак

26 czerwca 2026, 0:30 (BY)
3 — 10 października 2026
Słowenia, Włochy
Bezpłatnie

ART CIRCLE International адкрыў прыём заявак на рэзідэнцыю ART CIRCLE Slovenia & Italy 2026. Праграма пройдзе 3–10 кастрычніка 2026 года ў Славеніі і Італіі і завершыцца групавой выставай у Pomnik miru, Cerje. Арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне, культурную праграму.

ART CIRCLE Slovenia & Italy 2026 — міжнародная мастацкая рэзідэнцыя ад ART CIRCLE International.

ART CIRCLE — фестываль і рэзідэнцыйная праграма некамерцыйнай арганізацыі KUD Manifest. Праект працуе з 1997 года і развівае міжнародныя рэзідэнцыі, выставы і культурныя падзеі, якія злучаюць візуальнае мастацтва, турызм, эканоміку і дыпламатыю.

Асноўны фармат ART CIRCLE — Art Embassy, асаблівая форма мастацкай рэзідэнцыі, якая стварае сувязі паміж маста(ч)камі, мясцовымі супольнасцямі і культурнымі прасторамі.

Для каго: прафесійныя візуальныя мастакі(-чкі) з розных краін, якія працуюць у сферах: жывапісу; малюнка; скульптуры; фатаграфіі. Для падачы абавязковая прафесійная мастацкая адукацыя: BFA, MFA або вышэй.

Прапануецца:

  • Пражыванне падчас рэзідэнцыі;
  • Харчаванне падчас рэзідэнцыі;
  • Бясплатная культурная праграма;
  • Палатны памерам 100 × 120 см і 40 × 40 см;
  • Групавая выстава прац, створаных падчас рэзідэнцыі.

Абавязкі ўдзельнікаў(-ц):

  • Самастойна пакрыць дарогу да і ад канкрэтнай Art Embassy;
  • Самастойна забяспечыць спецыфічныя мастацкія матэрыялы: фарбы, пэндзлі, інструменты, клей і інш.;
  • Быць у студыі штодня з 15:00 да 17:30 — гэта абавязковы час прысутнасці, адкрыты для публікі;
  • Перадаць працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, у ART CIRCLE Collection.

Арганізатары адзначаюць, што могуць дапамагчы з пошукам фінансавання на дарогу праз дыпламатычную амбасаду ўдзельніка(-цы) ў Славеніі.