Przejdź do głównej treści

Art + Technology Lab Grant 2026Грантавая праграма Art + Technology Lab Grant 2026 ад LACMA | ЗША

22 kwietnia 2026, 23:59 CEST(minął)
Bezpłatnie

Грантавая праграма Art + Technology Lab Grant 2026 ад LACMA | ЗША

→ Грантавая праграма ад Los Angeles County Museum of Art для мастакоў/-чак і калектываў, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, навукі і новых тэхналогій.
Lab — гэта “safe-to-fail” асяроддзе хуткага прататыпавання.

Для каго: мастакі/-чкі і калектывы з любой краіны; досвед працы з тэхналогіямі не абавязковы; праекты павінны быць artist-led; вітаюцца міждысцыплінарныя падыходы; не патрабуецца знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.

Перавага аддаецца праектам, якія:

  • Даследуюць новыя або emerging тэхналогіі
  • Прадугледжваюць публічную дэманстрацыю, прататыпы, open data або код
  • Уключаюць узаемадзеянне з аўдыторыяй
  • Могуць быць рэалізаваныя як у музеі, так і па-за ім (у тым ліку анлайн, віртуальныя або нават extraterrestrial праекты)
  • Папануюць мадэлі і метады, карысныя для іншых мастакоў/-чак.

Прапануецца:

  • Да 50.000 USD на праект
  • Працягласць гранта — да 2 гадоў (звычайна 24 месяцы)
  • Магчымасць уключыць у бюджэт ганарар мастака/-чкі
  • Ментарская і экспертная падтрымка
  • Доступ да тэхналагічных партнёраў (Hyundai Motor, Snap Inc., Anthropic, MIT Media Lab, NASA JPL і інш.)
  • Магчымасць працы з архівамі і дадзенымі музея.

Ддл: 22 красавіка, 23:59 (PST).