Арт-тэх рэзідэнцыі Summer Sessions 2026 Арт-тэх рэзідэнцыі Summer Sessions 2026
→ Summer Sessions — сетка кароткатэрміновых рэзідэнцый для мастакоў/-чак і дызайнераў/-к, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва і тэхналогій. Праграма падтрымлівае развіццё праектаў ад ідэі да публічнай прэзентацыі.
Арганізатары / партнёры: V2_ Lab (NL), Sardegna Teatro (IT), Metamedia (HR), Academy for Theatre and Digitality (DE), PiNA (SI), Schmiede Hallein (AT), Marginal (RO).
Для каго: мастакі/-чкі, дызайнеры/-кі, да 35 гадоў і/або выпускнікі/-цы апошніх 5 гадоў, якія жывуць у адной краіне з партнёрам праграмы (Нідэрланды, Італія, Харватыя, Германія, Славенія, Аўстрыя, Румынія).
Калі: ліпень-верасень 2026 (~8 тыдняў).
Прапануецца:
- Бюджэт, які пакрывае дарогу, пражыванне, матэрыялы, стыпендыю
- Доступ да лабараторый і інстытутаў
- Ментарская і экспертная падтрымка
- Публічная прэзентацыя выніку.
Ддл: 8 красавіка.