Artpospolita — конкурс сучаснага візуальнага мастацтва
Artpospolita прымае працы ў сферы сучаснага візуальнага мастацтва: жывапіс, фатаграфія, скульптура, малюнак, графіка, кераміка, змешаныя медыя, відэа і інсталяцыя.
Artpospolita — новы штогадовы конкурс у сферы сучаснага візуальнага мастацтва, арганізаваны Kieleckie Centrum Kultury.
Для каго: паўналетнія мастакі(-чкі) з Польшчы і іншых краін. Падавацца могуць студэнты(-кі) і выпускнікі(-цы) вышэйшых мастацкіх школ, а таксама мастакі(-чкі) без дыплома мастацкай ВНУ, калі яны маюць творчую практыку і партфоліа.
Конкурс праходзіць у два этапы. На першым этапе журы адбірае працы паводле лічбавых рэпрадукцый, дасланых праз форму. На другім этапе ўдзельнікі(-цы), чые працы прайшлі далей, павінны даслаць арыгіналы прац у Кельцы.
Што можна падаваць:
Аўтарскія працы, створаныя ў 2024–2026 гадах, якія не былі ўзнагароджаныя ў іншых конкурсах і не парушаюць аўтарскія правы трэціх асоб.
Адзін(-на) удзельнік(-ца) можа падаць ад 1 да 3 прац.
Прымаюцца працы ў тэхніках:
– жывапіс;
– фатаграфія;
– скульптура;
– малюнак;
– графіка: традыцыйныя графічныя тэхнікі і лічбавая графіка, без выкарыстання AI-генератараў;
– кераміка;
– змешаныя медыя;
– відэа;
– інсталяцыя.
Памеры прац:
Двухмерныя працы — максімум 180 × 180 см.
Прасторавыя / трохмерныя працы — максімум 1 × 1 × 2 м.
Двухмерныя працы павінны быць гатовыя да развешвання: апраўленыя або мінімум з прымацаванымі падвесамі. Для нестандартных прац трэба дадаць інструкцыю па мантажы.
Выстава: 18 верасня — 30 кастрычніка 2026.
Дзе: Galeria Sztuki Współczesnej Winda, Kieleckie Centrum Kultury, Кельцы, Польшча.
Прапануецца:
- Удзел у конкурсе сучаснага мастацтва;
- Магчымасць трапіць у пасляконкурсную выставу ў Galeria Winda;
- Публікацыя ў каталогу фіналістаў(-к);
- Грашовыя ўзнагароды.
Прызы:
- Grand Prix — 8 000 PLN (~1 890 EUR);
- II прэмія — 5 000 PLN (~1 180 EUR);
- III прэмія — 3 000 PLN (~710 EUR);
- Дадатковыя ўзнагароды і адзначэнні ад спонсараў.
Журы:
- Małgorzata Bielecka-Kiesner — мастачка, прафесарка мастацтваў, стыпендыятка Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы;
- Paweł Kowalewski — сучасны мастак, сузаснавальнік Gruppa, прафесар ASP;
- Tomasz Kulka — сучасны мастак, доктар мастацтва, лаўрэат Grand Prix Biennale Malarstwa Bielska Jesień;
- Wojciech Grzybała — гісторык мастацтва, журналіст, куратар, сузаснавальнік і старшыня Fundacja Andrzeja Wróblewskiego.