Przejdź do głównej treści

ArtPower Belarus — гранты для культурніцкіх ініцыятываў: Трэк 2. Творчыя праекты Фінансаванне творчых праектаў для беларускіх мастакоў

ББеларуская Рада культуры
4 czerwca 2026, 16:00 (BY)(minął)
Bezpłatnie

Праграма ArtPower Belarus адкрыла некалькі трэкаў фінансавання для беларускіх культурніцкіх праектаў: ад арганізацыйнага развіцця і творчых ініцыятываў да падтрымкі ў асаблівых абставінах. Можна падаць не больш за 1 праект на кожны трэк у межах аднаго кола.

Прыярытэты праграмы:

  • Павышэнне якасці і бачнасці беларускай культуры
  • Развіццё прафесійных сетак
  • Паляпшэнне ўмоваў працы
  • Інтэграцыя ў еўрапейскую культурную прастору
  • Новыя формы прасоўвання беларускай культуры
  • Адукацыйныя і асветніцкія праекты
  • Развіццё прафесійных навыкаў.

Трэк 2. Творчыя праекты
Для творчых ініцыятываў на стварэнне новых культурных прадуктаў, публічных падзей, мастацкіх даследаванняў, міжкультурнага абмену і партнёрскіх праектаў.

Прапануецца:

  • MINI: 3 000 - 10 000 EUR
  • MIDI: 10 000 - 40 000 EUR
  • Да 60 000 EUR у асаблівых выпадках.