Centre national de la danse x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя для харэографаў і харэографак
Для ўдзельніка(-цы) гэта магчымасць прадставіць сваю практыку ў Францыі, пашырыць даследаванне і атрымаць прафесійнае суправаджэнне ад дзвюх партнёрскіх інстытуцый.
Для каго: харэографы(-кі) любой нацыянальнасці, якія:
- Жывуць і працуюць па-за Францыяй;
- Маюць не менш за 25 гадоў на момант дэдлайну;
- Могуць пацвердзіць мінімум 3 гады прафесійнай мастацкай дзейнасці;
- Ужо стварылі адзін або некалькі харэаграфічных праектаў.
Харэографы(-кі), якія жывуць на французскіх заморскіх тэрыторыях, таксама могуць падавацца.
Калі: 3 месяцы ў адзін з перыядаў: студзень — сакавік 2027 года; / сакавік — травень 2027 года.
Месцы:
– Cité internationale des arts, Парыж;
– Centre national de la danse, Пантэн, паўночны ўсход ад Парыжа.
Прапануецца:
- Студыя для жыцця і працы ў Cité internationale des arts;
- Доступ да студый CND у Пантэне;
- Стыпендыя на жыццёвыя выдаткі — 1 000 EUR у месяц;
- Вытворчы грант — 1 500 EUR;
- Пакрыццё міжнароднай паездкі ў Парыж і назад;
- Пакрыццё візы і страхоўкі;
- Прафесійнае і мастацкае суправаджэнне;
- Доступ да сетак і дакументальных рэсурсаў абедзвюх інстытуцый.
Студыі Cité internationale des arts маюць плошчу ад 25 да 60 м² і ўключаюць працоўную прастору, кухню, ванны пакой і спальнае месца. Яны могуць прыняць да двух дарослых і дзіця да 7 гадоў.
Студыі CND маюць плошчу ад 60 да 200 м².
Важна:
Жылыя студыі пакуль не адпавядаюць сучасным стандартам даступнасці для людзей з інваліднасцю. Па пытаннях даступнасці можна звяртацца да Cité internationale des arts.