Часовая рэлакацыя для мастакоў/-чак і культурных дзеячаў/-к у рызыцы ад Martin Roth Initiative | Германія

Bezpłatnie
15 lip — 1 paź

Martin Roth Initiative прымае заяўкі на праграму часовай рэлакацыі ў Германію для мастакоў/-чак і культурных дзеячаў/-к, якія знаходзяцца ў сітуацыі рызыкі. Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з прымаючай арганізацыяй у Германіі і дазваляе працягваць прафесійную дзейнасць у бяспечным кантэксце.

Асобы, якія ўжо атрымлівалі падтрымку MRI, не могуць падавацца паўторна.

Для каго: мастакі/-чкі і культдзеячы/-кі, якія праз сваю працу адстойваюць адкрытае грамадства, свабоду, мір і дэмакратыю, сутыкаюцца з пагрозамі або абмежаваннямі (з боку дзяржаўных ці недзяржаўных актараў), застаюцца ў краіне паходжання, нядаўна з’ехалі (пасля 29.08.2025) або не знаходзяцца ў бяспецы ў бягучым месцы, не маюць устойлівага бяспечнага статусу (напрыклад, ПМЖ або гуманітарнай візы іншай краіны).

Заяўка падаецца тандэмам: творца + прымаючая арганізацыя ў Германіі. MRI не дапамагае шукаць хост-арганізацыю.

Хто можа быць прымаючай арганізацыяй: культурныя інстытуцыі або калектывы ў Германіі (музеі, тэатры, фестывалі і інш.), а таксама сацыяльна значныя арганізацыі, здольныя суправаджаць стыпендыята/-ку і падтрымліваць яго/яе працу.

Прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя
  • Фінансаванне мастацкай / культурнай працы
  • Індывідуальная падтрымка (страхоўка, псіхасацыяльная падтрымка, моўныя курсы, трэнінгі, нетворкінг)
  • Падтрымка для хост-арганізацыі (дадатковы персанал, звязаны з праектам)
  • Кансультацыі і навучанне ад MRI
  • Падтрымка ў візавым працэсе
  • Абмен досведам з іншымі ўдзельнік/цамі праграмы.

Тэрмін стыпендыі: да 15 месяцаў, пачатак не раней за 15 ліпеня 2026 (максімум да 1 кастрычніка 2026).