Creativity Pioneers Fund 2026: грант для крэатыўных арганізацый
Creativity Pioneers Fund 2026: грант для крэатыўных арганізацый з сацыяльным уплывам
→ Creativity Pioneers Fund запрашае некамерцыйныя арганізацыі падаваць заяўкі на грант і доўгатэрміновую падтрымку для развіцця праектаў, дзе творчасць выкарыстоўваецца як інструмент сацыяльных і экалагічных змен.
Для каго: НДА, юрыдычна зарэгістраваныя некамерцыйныя арганізацыі з любой краіны, якія
- працуюць з супольнасцямі (асабліва моладзь 16-27);
- выкарыстоўваюць творчасць як ключавы інструмент;
- маюць выразную сацыяльную або экалагічную місію.
Прапануецца:
- Мікрагрант каля 5000 EUR (гнуткае выкарыстанне, не пад канкрэтны праект)
- Доўгатэрміновая падтрымка і магчымасці для далейшага фінансавання
- Ментарства і навучанне.
Ддл: 24 красавіка, 17:00 (CEST).