Safe Haven Fellowship Даследчая стыпендыя і прытулак NIAS
Праграма ад Netherlands Institute for Advanced Study для даследчыкаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
Для каго: даследчыкі (з PhD і мін. 3 гады пасля дактарантуры); мастакі/-чкі, пісьменнікі, журналісты/-кі з мін. 7 гадамі прафесійнага досведу, чыя праца абмежаваная або пад пагрозай з-за вайны, канфлікту ці пераследу.
Прапануецца:
- 5 месяцаў рэзідэнцыі ў Амстэрдаме (восень-зіма або вясна-лета)
- Стыпендыя 3500 EUR у месяц
- Cубсідзіраванае жыллё або кампенсацыя дарогі
- Працоўнае месца, доступ да бібліятэкі і даследчых рэсурсаў
- Кампенсацыя міжнародных падарожжаў (туды і назад)
- Афіцыйны ліст-запрашэнне для візы
- Уключэнне ў міждысцыплінарную супольнасць NIAS.