Два анлайн-варкшопы для НКА і сацыяльных бізнесаў
Практычныя сустрэчы пра камандную працу, матывацыю і камунікацыю ў некамерцыйным сектары.
Варкшоп «Матывацыя ў некамерцыйных арганізацыях: шчырая размова»
Калі: 24 лютага, 18:00 CET / 20:00 Мінск.
Пра што:
- Ці можна казаць пра матывацыю, калі ў арганізацыі няма грошай
- Дзе тэорыя пра матывацыю сутыкаецца з рэальнасцю
- Матывацыя vs дысцыпліна, матывацыя vs маніпуляцыя — дзе межы
- Дзе заканчваецца адказнасць кіраўніка/-ніцы
+ Пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Спікерка: Святлана Зінкевіч — кіраўніца і экспертка з больш як 20-гадовым досведам у НКА, трэнерка і фасілітатарка.
Варкшоп «Чуць каманду: камунікацыя як люстэрка яе стану»
Калі: 26 лютага, 18:00 CET / 20:00 Мінск.
Пра што:
- Як дыягнаставаць «ціхае» напружанне ў камандзе
- Інструменты для бяспечнай размовы (у тым ліку «стоп-словы» і роля «ахоўніка атмасферы»)
- Як выбраць фармат: асабістая размова, групавая рэтраспектыва, пісьмовая зваротная сувязь ці працоўная сесія
- Як ператвараць патэнцыйныя канфлікты ў пункты росту.
Спікерка: Марыся Маркевіч — спецыялістка па навучанні дарослых, працуе з рэсурснымі станамі каманд.