Двухдзённы форум пра мабільнасць і мастацкія рэзідэнцыі Tracks + Practices
Tiny Spaces Deep Connections запрашае на сімпозіум Tracks + Practices у Фінляндыі: лекцыі, панэльныя дыскусіі, варштаты, мастацкія прэзентацыі і праграма на караблі пра мабільныя і site-specific формы рэзідэнцый.
Праграма прысвечаная мабільным і site-specific формам мастацкіх рэзідэнцый, асабліва тым, што працуюць з транспартнай інфраструктурай, публічнай прасторай і нестандартнымі або маргінальнымі кантэкстамі.
У цэнтры ўвагі — пытанне, як цягнікі, станцыі, транзітныя сістэмы, караблі і іншыя мабільныя прасторы могуць станавіцца месцамі мастацкага даследавання, міждысцыплінарнага супрацоўніцтва і сацыяльнага ўзаемадзеяння.
Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), пісьменнікі(-цы), гісторыкі(-ні), культурныя практыкі, прадстаўнікі(-цы) мастацкіх інстытуцый і ўсе, хто працуе з рэзідэнцыямі, публічнай прасторай, мабільнасцю, устойлівасцю, міждысцыплінарнымі практыкамі і сацыяльным узаемадзеяннем.
Прапануецца:
- Доступ да выставы Digital Tiny Spaces;
- Супольныя абеды, напоі і закускі падчас праграмы.
Арганізатары раяць загадзя браніраваць дарогу і жыллё, бо ў 2026 годзе Оўлу з’яўляецца Еўрапейскай сталіцай культуры і ў горадзе чакаецца шмат наведвальнікаў(-ніц).