Przejdź do głównej treści

Dwell Here: One Year Studio Residency 2027Long-term studio residency at IMMA for visual artists in Ireland

22 czerwca 2026, 15:00 IST
Dublin, Irlandia
10 EUR
4 000 EUR

https://imma.ie/residency-programme/open-calls/

# Dwell Here: One Year Studio Residency 2027 — доўгатэрміновая студыйная рэзідэнцыя ў IMMA | Ірландыя

Content — BE

Пра праграму Dwell Here:
Ірландскі музей сучаснага мастацтва — IMMA — адкрывае набор на трэці год рэзідэнцыйнай праграмы Dwell Here. У 2027 годзе праграма падтрымае да 18 рэзідэнцый у трох фарматах: месячная рэзідэнцыя, доўгатэрміновая рэзідэнцыя з пражываннем і доўгатэрміновая студыйная рэзідэнцыя без пражывання.

Dwell Here прапануе ўдзельнікам(-цам) засяродзіцца на канкрэтным месцы і часе і даследаваць актуальныя пытанні праз мастацкую, куратарскую, дызайнерскую, архітэктурную або гуманітарную практыку.

Адна з магчымасцей праграмы — Dwell Here: One Year Studio Residency, доўгатэрміновая студыйная рэзідэнцыя для тых, хто ўжо жыве на адлегласці, з якой можна рэгулярна дабірацца да IMMA, і хоча развіваць даследчую практыку ў музейным асяроддзі.

Для каго:
Мастакі(-чкі), куратары(-кі), крытычныя аўтары(-кі), дызайнеры(-кі), архітэктары(-кі), даследчыкі(-цы) і іншыя прафесіяналы(-кі) ў сферы візуальнага мастацтва і сумежных гуманітарных дысцыплін.

Падавацца могуць практыкі(-кі), якія:

– жывуць на адлегласці, з якой можна рэгулярна дабірацца да IMMA;
– не маюць патрэбы ў пражыванні ў межах рэзідэнцыі;
– маюць самастойную даследчую або мастацкую практыку;
– хочуць працаваць з кантэкстам, праграмай, калекцыяй, архівамі і тэрыторыяй музея;
– гатовыя ўдзельнічаць ва ўсіх трох сезонных даследчых асамблеях.

Тым, каму неабходнае пражыванне, арганізатары прапануюць падавацца на месячную або доўгатэрміновую рэзідэнцыю Dwell Here з жыллём.

Фармат:
Доўгатэрміновая студыйная рэзідэнцыя без пражывання на тэрыторыі IMMA працягласцю да 11 месяцаў.

Удзельнікі(-цы) будуць развіваць самастойнае даследаванне, звязанае з месцам, і ўдзельнічаць ва ўсіх трох сезонных даследчых асамблеях:

вясновая асамблея: 3–9 сакавіка 2027;
летняя асамблея: 9–15 чэрвеня 2027;
восеньская асамблея: 22–28 верасня 2027.

Даследчыя тэмы:

Technologies of Peace / Тэхналогіі міру
Праца з ландшафтамі памяці і ўяўленнямі пра мір — як мару, рух або каштоўнасць — і пошук перспектыў для ўстойлівага суіснавання.

The Irish Paradigm / Ірландская парадыгма
Мастацкія даследаванні, якія ствараюць блізкасць і сувязі, а таксама разглядаюць магчымасці і свабоды працы на перыферыі Еўропы.

The Museum as a Site of Vibration / Музей як месца вібрацыі
Даследаванне таго, як музей можа запускаць новыя рытмы ў архітэктурнай спадчыне імперыі, рабіць бачнымі культурныя змены, сцёртыя і цэнзураваныя гісторыі, а таксама працаваць з устойлівасцю, клопатам пра планету, абменам і гасціннасцю.

Калі:
Старт рэзідэнцый — паміж студзенем і снежнем 2027.
Пачатак рэзідэнцыі — не раней за 18 студзеня 2027.
Усе рэзідэнцыі павінны завяршыцца да 15 снежня 2027.

Працягласць:
Да 11 месяцаў.

Дзе:
Irish Museum of Modern Art / IMMA
Royal Hospital Kilmainham
Дублін, Ірландыя.

Прапануецца:
– бясплатны доступ да студыі на тэрыторыі IMMA;
– камунальныя паслугі: электрычнасць, ацяпленне, Wi-Fi, паркоўка і інш.;
– стыпендыя 4 000 EUR на ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
– папярэдне ўзгодненыя выдаткі на матэрыялы або праграмныя актыўнасці, звязаныя з даследчымі асамблеямі;
– удзел у трох даследчых асамблеях;
– узаемадзеянне з супольнасцю, калекцыяй, архівамі і праграмай IMMA.

Важна:
– пражыванне ў межах гэтага фармату не прадугледжана;
– удзельнікі(-цы) павінны жыць на адлегласці, з якой могуць рэгулярна дабірацца да IMMA;
– удзел ва ўсіх трох даследчых асамблеях абавязковы;
– можна падацца толькі на адзін з трох фарматаў Dwell Here; некалькі заявак ад аднаго(-ой) кандыдата(-кі) не прымаюцца;
– пасля адпраўкі заяўкі яе нельга будзе змяніць.

Узнос за падачу:
10 EUR.

Дэдлайн:
22 чэрвеня 2026, 14:00 GMT / 16:00 CEST

Арганізатар:
Irish Museum of Modern Art / IMMA

Падача:
праз форму Submittable на старонцы open call IMMA.