Дзве магчымасці ў Рызе пра выкарыстанне ШІ ў медыя і моладзевай працы | Рыга, Латвія
AI Innovation Lab 2026
Лабараторыя пра будучыню журналістыкі ў эпоху ШІ. 4 дні працы з рэдактар(к)амі, медыяпрафесіянал(к)амі і AI-эксперт(к)амі над выклікамі дэзінфармацыі і развіццём этычнай журналістыкі. Арганізатар: Media Hub Riga пры падтрымцы Council of the Baltic Sea States.
Для каго: студэнты/-кі журналістыкі і маладыя стваральнікі/-цы медыякантэнту 19-24 гадоў з краін Балтыйскага мора.
Калі: 7-11 траўня.
Падчас лабараторыі ўдзельнікі/-цы будуць:
- Працаваць у міжкультурных камандах
- Удзельнічаць у варкшопах і міждысцыплінарных “learning safaris”
- Распрацоўваць і прататыпаваць інавацыйныя рашэнні для журналістыкі і медыяадукацыі
- Прэзентаваць ідэі эксперт(к)ам і прадстаўнік/цам інстытуцый.
Прапануецца поўнае пакрыццё выдаткаў на ўдзел і дарогу.
Семінар «ШІ ў моладзевай працы»
Шасцідзённы семінар пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў моладзевай працы.
Арганізатар: European Minority Youth Network (Латвія) пры падтрымцы Council of Europe і European Youth Foundation. Метадічны партнёр — Azbuka media.
Для каго: маладыя людзі 18-35 гадоў, якія пражываюць у Літва, Латвія, Эстонія, Украіна, Малдова, Беларусь, Польшча або Фінляндыя.
Калі: 18-23 красавіка.
Мова працы: руская.
Праграма ўключае:
- Трэнды нейрасетак 2025-2026
- Выкарыстанне ШІ ў моладзевай і грамадскай дзейнасці
- Лічбавізацыя працы НКА
- Адказнае лічбавае спажыванне
- Рызыкі развіцця нейрасетак
- Практычная праца (каля 40% праграмы).
Прапануецца:
- Пакрыццё пражывання і харчавання
- Пакрыццё транспартных выдаткаў (эканом-клас, па ўзгадненні).