Феммітап 2026 — сустрэча беларускага фемінісцкага поля
Сустрэча ў Польшчы для сінхранізацыі, абмену досведам і пошуку супольных дзеянняў у беларускім фемінісцкім полі.
У Феммітапе возьмуць удзел:
▫️ Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.
▫️ Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.
▫️ Прадстаўніцы Фемгрупы.
⚡️Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі.
Падчас Феммітапа вы зможаце:
- Даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні;
- Абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху;
- Абмяняцца практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту;
- Пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў;
- Абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці;
- Знайсці партнёрак для супольных дзеянняў;
- Пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы.
Ключавыя тэмы:
- Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог;
- Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі;
- Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах;
- Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне.
Прапануецца: 100% пакрыццё выдаткаў пры поўным удзеле ва ўсіх днях праграмы.