Przejdź do głównej treści

Food Lab Fellowship 2027 — рэзідэнцыя для food artists і дызайнераў

5 czerwca 2026, 1:59 CEST
15 stycznia — 15 grudnia 2027
50 EUR

Для каго: мастакі/-чкі і дызайнеры/-кі, якія працуюць з тэмамі ежы, харчовых сістэм, экалогіі, устойлівай сельскай гаспадаркі, супольнасцей, культуры, геапалітыкі, food security, plant matter, slow farming або food as medicine.

Прымаюцца заяўкі з новымі або ўжо існымі праектамі, якія можна развіць падчас рэзідэнцыі.

Калі і дзе:
15 студзеня — 15 снежня 2027
Jan van Eyck Academie, Маастрыхт, Нідэрланды

Абраны/-ая ўдзельнік/-ца далучыцца да супольнасці каля 36–40 мастакоў/-чак, дызайнераў/-ак, куратараў/-ак, пісьменнікаў/-ніц і іншых творчых практыкаў/-чак.

Фокус праграмы:
Food Lab Fellowship падтрымлівае мастацкія і дызайнерскія практыкі, якія крытычна даследуюць глабальныя харчовыя сістэмы і супольныя гісторыі ежы. Асаблівая ўвага — да таго, як ежа перамяшчаецца паміж культурамі, межамі і гісторыямі, а таксама да ўстойлівых і рэгенератыўных падыходаў.

Праграма рэалізуецца ў супрацоўніцтве з System Earth Science, Maastricht University, і ў межах еўрапейскага праекта Institution(ing)s.

Прапануецца:
– прыватная студыя
– доступ да Food Lab і іншых лабараторый Jan van Eyck Academie: Future Materials, Material Matters, Printing & Publishing, Photography & Audiovisual, Nature Research, Education & Development, бібліятэкі
– доступ да экспертызы і інфраструктуры System Earth Science у Venlo, у тым ліку даследчых метадаў, аналітычных інструментаў, food gardens і greenhouse facilities
– магчымасць працаваць з рэгіянальнай сеткай даследчых інстытутаў, майстэрняў, стартапаў, лакальных фермераў/-ак, food forests і circular food enterprises
– удзел у публічнай праграме акадэміі
– паказ вынікаў на Jan van Eyck Open Studios у кастрычніку 2027
– дакументацыя вынікаў у межах праекта Institution(ing)s
– штомесячная стыпендыя 1 750 EUR
– гадавы працоўны бюджэт 2 250 EUR
– пакрыццё лакальнага транспарту да/з Venlo да 750 EUR
– вызваленне ад штогадовага рэгістрацыйнага ўнёску

Важна:
– праграма прымае толькі індывідуальных заяўнікаў/-ц
– удзельнік/-ца павінен/-на жыць у Маастрыхце або непасрэдных ваколіцах у радыусе 10 км
– жыллё трэба шукаць самастойна, але інстытут можа дапамагчы з арыентацыяй
– alumni Jan van Eyck не могуць падавацца
– alumni Rijksakademie або De Ateliers таксама не могуць падавацца, калі яны былі full-time participants у гэтых інстытуцыях

Што трэба для падачы:
Адзін PDF-файл да 10 MB на англійскай мове:

– матывацыйны ліст — да 500 слоў
– праектная прапанова — да 500 слоў
– дакументацыя папярэдніх прац — да 15 старонак, 1–2 выявы на старонку; матэрыялы павінны быць не старэйшыя за 5 гадоў
– CV — да 2 старонак

Усе спасылкі ў партфоліа павінны працаваць. Калі матэрыялы даступныя праз Vimeo, YouTube або іншыя платформы з паролем, трэба выразна пазначыць паролі.

Узнос за заяўку: 50 EUR без VAT.
Узнос не спаганяецца з заяўнікаў/-ц з краін Least Developed Countries, Low Income Countries і Lower Middle Income Countries and Territories са спіса DAC, а таксама з палестынскіх мастакоў/-чак.

Адбор:
Кандыдата/-ку выбірае камітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі Jan van Eyck Academie, System Earth Science і запрошаныя эксперты.

Дэдлайн: 4 чэрвеня 2026, 23:59 CEST
Вынікі: пачатак ліпеня 2026
Кантакт: application@janvaneyck.nl