Гранты ад International Fund for Cultural Diversity (IFCD) 2026
UNESCO прымае заяўкі на грантавую праграму для праектаў, якія развіваюць культурныя і крэатыўныя індустрыі і спрыяюць сістэмным зменам у культурным сектары.
Для каго:
- НДА з краін, якія развіваюцца і з’яўляюцца ўдзельнікамі Канвенцыі UNESCO 2005
- Дзяржаўныя ўстановы і інстытуцыі з такіх краін
- Міжнародныя НДА (праект павінен ахопліваць 2+ краін і мець рэгіянальны ўплыў).
Працягласць: 12-24 месяцы, з траўня 2027.
Падыходзяць праекты, якія:
- Развіваюць культурныя палітыкі і стратэгіі
- Умацоўваюць культурныя інстытуцыі і НДА
- Развіваюць крэатыўныя індустрыі
- Пашыраюць доступ да культурнай прадукцыі
- Падтрымліваюць гендарную роўнасць і ўразлівыя групы
- Развіваюць культурныя рынкі і міжнародную кааперацыю.
Прапануецца да 100 000 USD.