Przejdź do głównej treści

local.history - грантавая праграма для арганізацый з Польшчы, Чэхіі і Славакіі

EVZ Foundation
7 kwietnia 2026, 23:59 CEST(minął)
1 sierpnia 2026 — 31 stycznia 2029
Polska, Czechy, Słowacja
Bezpłatnie

Гранты на адукацыйныя праекты па лакальнай гісторыі перыяду нацыянал-сацыялізму і Другой сусветнай вайны. Праграма падтрымлівае праекты, якія крытычна асэнсоўваюць мінулае, звязваюць яго з сучаснасцю і ўмацоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Тэрміны праекта:

  • Старт не раней за 1 жніўня 2026
  • Працягласць да 30 месяцаў (макс. да 31 студзеня 2029).

Для каго: некамерцыйныя арганізацыі і дзяржаўныя ўстановы (музеі, універсітэты, бібліятэкі і інш.), зарэгістраваныя ў Польшчы, Чэхіі або Славакіі; асабліва заахвочваюцца супольніцкія арганізацыі (LGBTIQ, яўрэйскія, ромскія, фемінісцкія, мігранцкія і інш.).

Прапануецца:

- Фармат 1. Лакальны праект

  • Рэалізацыя ў сваёй краіне / рэгіёне
  • Без абавязковага міжнароднага партнёра
  • Бюджэт 60.000-80.000 EUR.

- Фармат 2. Лакальны праект з міжнародным кампанентам

  • Абавязковы партнёр з іншай еўрапейскай краіны або Ізраіля
  • Сумесная транснацыянальная праца (абмен, супастаўленне лакальных гісторый, еўрапейскі кантэкст)
  • Бюджэт 80.000-120.000 EUR.

Фінансаванне пакрывае: персанал; аперацыйныя выдаткі (ганарары, паездкі, матэрыялы, варкшопы і інш.); аднаразовыя выдаткі (абсталяванне); адміністрацыйныя выдаткі (макс. 7%).

Суфінансаванне: НКА могуць падавацца без уласных сродкаў (пры абгрунтаванні); дзяржаўныя ўстановы павінны забяспечыць 20% бюджэту (уласныя або трэція сродкі).

Партнёры могуць быць з краін ЕС і шэрагу іншых еўрапейскіх дзяржаваў (у т.л. Украіна, Малдова, Сербія, Вялікабрытанія і інш.). Супрацоўніцтва з арганізацыямі, зарэгістраванымі ў Расіі або Беларусі, немагчыма.