Przejdź do głównej treści

Новы набор ArtPower Belarus на трэк "Арганізацыйнае развіццё"

ББеларуская Рада культуры
13 maja 2026, 0:59 (BY)
Białoruś
Bezpłatnie
10 000 EUR

Трэк 1 гэтай праграмы скіраваны на ўмацаванне і развіццё патэнцыялу саміх беларускіх культурніцкіх арганізацый:

  • Арганізацыйныя змены (палітыкі, працэсы, бяспека)
  • Камунікацыю (сайты, сацсеткі, матэрыялы)
  • Развіццё каманды (навучанне, ментарства)
  • Інфраструктуру і ўстойлівасць арганізацыі.

Для каго: зарэгістраваныя арганізацыі і незарэгістраваныя ініцыятывы з фіскальным партнёрам, якія працуюць з беларускай культурай (у Беларусі і/або ў дыяспары).

Праекты: 3-12 месяцаў. Старт не раней за верасень 2026.

Прапануецца грант 10.000 - 40.000 EUR (у асобных выпадках да 60.000 EUR)

Q&A-сесія: 24 сакавіка, 18:30 Мінск | 16:30 Варшава | 17:30 Вільнюс.

Для падачы заяўкі па гэтым трэку заяўнікі павінны запоўніць і далучыць дакумент «Ацэнка і план арганізацыйнага развіцця». Для дапамогі ў падрыхтоўцы гэтага дакумента праграма прапануе ментарынг. Запытаць ментарскую падтрымку можна па пошце info@artpowergrants.org да 28 красавіка 2026 года. Каманда праекта рэкамендуе дасылаць запыты значна раней, каб мець час на фіналізацыю заяўкі.