Гранты ад Nordic Culture Fund
Project Funding — гэта грантавая праграма Nordic Culture Fund для падтрымкі сумесных мастацкіх і культурных праектаў, якія развіваюць супрацоўніцтва паміж краінамі Паўночнага рэгіёну (Nordic region). Да праектаў могуць далучацца і партнёры з іншых краін.
Для каго: мастакі/-чкі, культдзеячы/-кі, арганізацыі, калектывы, ініцыятывы.
Абавязковая ўмова — супольная праца партнёраў з мінімум дзвюх Nordic-краін.
Падтрымліваюць:
- Развіццё і рэалізацыя новых культурных і мастацкіх праектаў
- Міжкраінавыя сеткі і партнёрствы
- Праекты з выразным інавацыйным складнікам
Прапануецца:
- Да 500.000 DKK (≈ 67 000 EUR)
- Мінімум 50% суфінансавання.
Ддл: 13 лютага, 23:59 (CET).
Opstart — праграма для тых, хто знаходзіцца на стадіі ідэі або ранняй распрацоўкі і хоча закласці трывалы падмурак для будучага Nordic-супрацоўніцтва.
Для каго: мастакі/-чкі, калектывы, арганізацыі, ініцыятывы. Мінімум два партнёры з розных Nordic-краін павінны быць ужо пацверджаныя.
Падтрымліваюць:
</b>• Распрацоўка ідэі
- Партнёрскія сустрэчы і планаванне
- Фармаванне будучых сетак і супрацы.
Прапануецца да 25.000 DKK (≈ 3 300 EUR).
Ддл: 22 траўня, 23:59 (CEST).