Гранты на міжнародныя супольныя праекты ZMINA:Resilience
IZOLYATSIA (Украіна) разам з партнёрамі запускае конкурс на супольныя мастацкія і культурныя праекты паміж Украінай і краінамі Creative Europe.
Праект павінен:
- Быць сумесна створаны
- Датычыцца тэмы resilience (устойлівасць)
- Працягласць праекта да 7 месяцаў<b>
- Уключаць мінімум 2 публічныя прэзентацыі (у кожнай краіне партнёраў).
Для каго: арганізацыі ў сферы культуры і мастацтва. Мінімум 2 партнёры з 2 краін. Абавязкова 1 партнёр з Украіны + 1 краіны Creative Europe.
Рэалізацыя: ліпень 2026 - студзень 2027.
Прапануецца грант да 25.000 EUR (да 90% бюджэту) на:
- Ганарары (напрыклад, ~75 EUR/дзень)
- Падарожжы (міжнародныя, лакальныя)
- Пражыванне (~75 EUR/ноч)
- Вытворчасць, арэнду, камунікацыю.
Q&A-сесія: 25 сакавіка (14:00 Kyiv / 13:00 CET)
Matchmaking-сесія для пошуку партнёраў: 31 сакавіка.