Przejdź do głównej treści

Гранты Visegrad Grants / Visegrad+ Grants / Strategic Grants ад Visegrad Fund

1 czerwca 2026, 23:59 CEST
Bezpłatnie

Грантавая праграма для падтрымкі міжнародных праектаў у сферах культуры, адукацыі, медыя, дэмакратыі, сацыяльнага развіцця, інавацый і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў краінах Вышэградскай групы V4 (Чэхія, Польшча, Славакія, Венгрыя) і за іх межамі.

Для каго: НДА і грамадскія арганізацыі; культурныя, адукацыйныя, даследчыя інстытуцыі; муніцыпалітэты і лакальныя ўлады; недзяржаўныя кампаніі (калі праект некамерцыйны).

Visegrad Grants

  • Для праектаў з удзелам мінімум 3 краін V4
  • Працягласць: да 18 месяцаў
  • Пакрыццё: да 100% бюджэту (да 15% — адміністрацыйныя выдаткі)
  • Грант: 25.000-35.000 EUR.

Visegrad+ Grants

  • Для праектаў з удзелам краін Усходняга партнёрства (EaP) або Заходніх Балкан (WB)
  • Фармат партнёрства: 3×V4 + 1×EaP / WB або 2×V4 + 2×EaP / WB (калі заяўнік з EaP)
  • Працягласць: да 18 месяцаў
  • Грант: звычайна 25.000-35.000 EUR.

Strategic Grants

  • Абавязковы ўдзел усіх 4 краін V4
  • Працягласць: 12-36 месяцаў
  • Грант: звычайна 35.000-45.000 EUR
  • Праекты павінны адпавядаць штогадовым стратэгічным прыярытэтам.

Тэматычныя напрамкі:

  • Культура і агульная ідэнтычнасць
  • Адукацыя і развіццё кампетэнцый
  • Дэмакратычныя каштоўнасці і медыя
  • Сацыяльнае развіццё
  • Інавацыі і прадпрымальніцтва
  • Публічная палітыка
  • Экалогія, рэгіянальнае развіццё, турызм.

Ддл: 1 лютага / 1 чэрвеня / 1 кастрычніка, 12:00 (CET)