Przejdź do głównej treści

Хакатон практычных сацыяльных рашэнняў Civic Solutions Hackathon

26 maja 2026, 2:00 CEST(minął)
5 — 7 czerwca 2026(minęło)
Warszawa, Polska
Bezpłatnie

Civic Solutions Hackathon — гэта 3-дзённы афлайн-хакатон у Варшаве ад SINGO, Imaguru і Цэнтра новых ідэй, дзе ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць у камандах над рашэннямі для актуальных праблем беларускага грамадства. Фокус — праекты, дзе AI і digital-інструменты могуць дапамагчы зрабіць складаныя працэсы больш простымі, зразумелымі і даступнымі.

Для каго: НДА, грамадзянскія ініцыятывы і сацыяльныя праекты, якія маюць задачу або праблему і шукаюць тэхналагічнае рашэнне.

Таксама ўдзельнічаць могуць IT-спецыялісты(-кі), дызайнеры(-кі), AI-спецыялісты(-кі), прадстаўнікі(-цы) медыя, актывісты(-кі), прадпрымальнікі(-цы), студэнты(-кі) і ўсе, хто мае ідэі і хоча дапамагчы беларускаму сообществу.

Можна прыйсці са сваёй ідэяй або без яе — каманды будуць фармавацца падчас хакатону.

У праграме:

  • Знаёмства і старт ідэй;
  • Фармаванне каманд;
  • Выбар задачы або далучэнне да ўжо прапанаванай ідэі;
  • Праца з AI- і digital-інструментамі для даследаванняў, кантэнту, аўтаматызацыі і стварэння простых сэрвісаў;
  • Падтрымка ментараў(-ак);
  • Фінальная прэзентацыя праектаў.

Прапануецца:

  • Магчымасць знайсці каманду, партнёраў і экспертаў/-ак
  • Тры найбольш перспектыўныя праекты атрымаюць далейшае ментарскае суправаджэнне
  • Дапамога ў пошуку партнёраў, донараў і рэсурсаў для рэалізацыі
  • Для ўдзельнікаў/-ц з іншых краін магчыма кампенсацыя дарогі і пражывання.

Умовы лагістыкі:

  • Пражыванне можа быць забяспечана на 2 ночы, з 5 да 7 чэрвеня, у двухмесных нумарах
  • Магчыма кампенсацыя транспартных выдаткаў да 120 EUR у абодва бакі
  • Кампенсуюцца толькі выдаткі на праезд эканом-класам.

Зарэгістравацца: 

Для НДА, грамадзянскіх ініцыятываў і супольнасцей

Для IT-спецыялістаў/-к, дызайнераў/-к, прадпрымальнікаў/-ц, медыя-ініцыятываў і іншых спецыялістаў/-к.