Przejdź do głównej treści

Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!»

10 czerwca 2026, 3:00 (BY)(minął)
Online
Bezpłatnie
3 400 EUR

Інкубатар «Публікуй! Камунікуй!» — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні. Праграма разлічаная на праекты ў розных фарматах, якія хочуць ствараць якасную журналістыку, развіваць сваё медыя і добра разумеюць, што цікава людзям у Беларусі. На рэалізацыю праекта адводзіцца паўгода.

Для каго: беларускія медыяпраекты ў выгнанні, якія ствараюць кантэнт найперш для аўдыторыі ўнутры Беларусі. Падавацца могуць як ужо існыя праекты, якім не больш за 3 гады, так і новыя ініцыятывы, якія толькі плануюць запуск.

У камандзе павінна быць не менш за 3 чалавекі. Асабліва вітаюцца жаночыя каманды, праекты з жанчынамі-лідаркамі і праекты для жаночай аўдыторыі.

Умовы ўдзелу:

  • Усе ўдзельнікі(-цы) каманды павінны знаходзіцца па-за межамі Беларусі на момант падачы заяўкі і рэалізацыі праекта;
  • У межах інкубатара трэба стварыць не менш за 10 публікацый і падтрымліваць рэгулярны тэмп працы.

Прапануецца фінансавая падтрымка да 3 400 EUR на праект.

Арганізатары: Беларуская асацыяцыя журналістаў і The Free Media Center.