Вакансія Каардынатар праграмы эка-сертыфікацыі для SHIFT CULTURE

Bezpłatnie

Цяперашні каардынатар (Culture for Climate Scotland) завяршае сваю ролю пасля 2026. SHIFT CULTURE шукае арганізацыю, гатовую ўзяць на сябе наступны этап кансалідацыі і росту праграмы.

Ад новага каардынатара чакаецца бачанне ўстойлівай і інклюзіўнай фінансавай мадэлі на 2027-2029.

Для каго: юрыдычныя асобы (арганізацыі) з досведам у культурным сектары, міжнароднай каардынацыі і / або эка-сертыфікацыі; з магчымасцю весці фінансавую і адміністрацыйную каардынацыю.

Працоўная мова — англійская.

Абавязкі:

  • Развіццё і абнаўленне эка-сертыфікацыйнай схемы і гайдлайнаў
  • Каардынацыя аўдыту і сертыфікацыі
  • Развіццё peer-to-peer навучання, варкшопаў і трэнінгаў
  • Камунікацыя і пашырэнне сеткі
  • Фінансавае і арганізацыйнае кіраванне супольнасцю.

Q&A-сесіі: 18 і 20 лютага.