КінаКружок з рэжысёрам Андрэем Палупанавым
Кінарэжысёр і адукатар у кіно Андрэй Палупанаў запрашае на творчую лабараторыю ўсіх, хто любіць кіно і хоча разабрацца, як яно працуе знутры. За адзін вечар у крэатыўнай групе вы зможаце разабраць выразны прыём з вялікага кіно (Таранціна, Андэрсан, Хічкок і інш.) і адразу спрабуеце паўтарыць яго, здымаючы на камеру тэлефона.
Па чацвяргах, 19:00-21:00.
Кошт: 70 PLN за 1 занятак / 250 PLN за 4.
Фармат сустрэч:
- 45 хв. — прагляд і аналіз прыёму на прыкладах культавых фільмаў (Хічкок, Таранціна, Нолан і інш.)
- 45 хв. — практыка ў міні-групах: здымка кароткіх эцюдаў на смартфоны
- 30 хв. — прагляд і абмеркаванне без «добра/дрэнна», толькі падтрымка і абмен досведам.
Расклад
ЛЮТЫ
Мастацтва ўнутрыкадравага мантажу. Як правесці гледача праз лакацыю без адзінай склейкі.
Псіхалогія ценю: як стварыць таямніцу і драму з дапамогай аднаго ліхтарыка.
САКАВІК
Як вугал здымкі ператварае героя ў нікчэмнага няўдачніка або небяспечнага дыктатара без адзінага слова.
Асвойваем структуру Pixar і «Зорных войнаў», каб укладваць эпічныя сюжэты ў фармат кароткіх відэа.
Вучымся ў Фінчэра і «Шэрлака»: як беспарадак або стэрыльнасць у пакоі раскрываюць характар героя лепш за любыя дыялогі.
Разбіраем стыль Джыма Джармуша: як стварыць атмасферу і гумар, калі два чалавекі проста п’юць каву і маўчаць.
КРАСАВІК
Робімся «пастухамі ўвагі» гледача, выкарыстоўваючы накіроўныя лініі Кубрыка і казачную сіметрыю Уэса Андэрсана.
Тэхнікі працы з людзьмі ў кадры: замяняем наігрыш канкрэтным фізічным дзеяннем і здымаем страх перад камерай.
Вучымся здымаць сцэны, дзе героі гавораць пра надвор’е, а глядач адчувае смяротную пагрозу, як у Таранціна.
Ствараем магію ганконгскага кіно, здымаючы праз адлюстраванні, акварыумы і каляровае святло — для эфекту падглядвання.
Адзенне як драматургія: паказваем унутраную эвалюцыю героя праз змену стылю, колеру і дэталяў — без словаў.
ТРАВЕНЬ
Разбіраем прыёмы Эдгара Райта: як рэзкі мантаж і гук ператвараюць заварванне гарбаты ў эпічны экшн.
Як зрабіць звычайную валізу або флэшку самым жаданым аб’ектам ва ўсім фільме.
Парушаем правілы кампазіцыі і спасцігаем японскую філасофію «Ма», выкарыстоўваючы пустату ў кадры для стварэння напружання і значнай цішыні.
Вывучаем метад Хічкока: розніца паміж раптоўным спалохам і пакутлівым чаканнем непазбежнага.