Przejdź do głównej treści

Конкурс дакументальных фільмаў і new media-праектаў IDFA 2026

IInternational Documentary Film Festival Amsterdam (IDFA)
9 lipca 2026, 23:59 CEST
12 — 22 listopada 2026
Amsterdam, Holandia
Płatne

International Documentary Film Festival Amsterdam (IDFA) адкрыў прыём заявак на фестываль 2026, які пройдзе 12-22 лістапада 2026 у Амстэрдаме. Падавацца можна ў дзве асноўныя катэгорыі: дакументальныя фільмы і IDFA DocLab для new media, перформансаў і інсталяцый.

Для каго: рэжысёры/-кі і прадзюсары/-кі дакументальных фільмаў; мастакі/-чкі, якія працуюць з інтэрактыўнымі, імерсіўнымі і міждысцыплінарнымі праектамі.

Дакументальныя фільмы

IDFA прымае дакументальныя фільмы любога фармату і працягласці, у тым ліку гібрыдныя і эксперыментальныя працы, калі яны працуюць з рэальнасцю як асноўным матэрыялам. Фільм павінен быць завершаны пасля 10 ліпеня 2025 і не павінен быць ужо паказаны ў Нідэрландах або даступны там анлайн.

Прапануецца:

  • Разгляд на ўдзел у асноўных секцыях і конкурсах IDFA
  • Для адабраных фільмаў — акрэдытацыя і, па магчымасці, пражыванне для рэжысёра/-кі.

Ддл для фільмаў:

  • ранні: 23 красавіка
  • другі: 28 траўня
  • фінальны: 9 ліпеня 2026.

Ёсць унёскі за падачу, у залежнасці ад таймінгу:

  • student film: 25 EUR;
  • да 40 хвілін: 25, 40, 50 EUR;
  • 40+ хвілін: 45, 65, 85 EUR.

Можна запытаць вызваленне ад аплаты, калі:

  • Асноўная краіна вытворчасці ўваходзіць у IBF country list;
  • Праект раней удзельнічаў у IDFA Forum;
  • Фільм звязаны з праграмамі IDFA Filmmaker Support або IDFA Bertha Fund.

New media, перформансы, інсталяцыі для IDFA DocLab

IDFA DocLab прымае праекты на скрыжаванні дакументалістыкі і новых медыя: XR, VR/AR/MR, games, digital art, web-based works, audio experiences, physical installations, live performances, immersive theatre і іншыя гібрыдныя фарматы.
Праекты павінны быць у прасунутай стадыі або ўжо завершаныя.

Прапануецца:

  • Разгляд для IDFA DocLab Competition, exhibition або live events program;
  • Базавая тэхнічная і вытворчая падтрымка для адабраных прац;
  • Магчымасць падацца на DocLab R&D Program з падтрымкай да 5000 EUR для фізічнай прэзентацыі на фестывалі;
  • Для нідэрландскіх праектаў асобна існуе Film Fund DocLab Interactive Grant да 10.000 EUR.

Дэдлайны для DocLab:

  • Film Fund DocLab Interactive Grant: 14 красавіка;
  • Ранні: 14 красавіка;
  • Фінальны: 16 чэрвеня 2026.

Падача:

  • Student project: 25 EUR;
  • Іншыя: 35 ранняя альбо 45 EUR фінальная падачы.

Можна запытаць вызваленне ад аплаты, калі:

  • Асноўная краіна вытворчасці ўваходзіць у IBF country list;
  • Праект раней быў прадстаўлены на IDFA DocLab Forum;
  • Гэта нідэрландскі праект альбо капрадукцыя, які падаецца на Film Fund DocLab Interactive Grant.

Для некаторых заяўнікаў таксама даступныя зніжкі, калі аплата з’яўляецца бар’ерам.