Конкурс на даследчую прапанову пра стан украінскага рамеснага сектара ва ўмовах вайны Ukrainian Crafts in Times of Crisis: Situation Analysis and Policy Proposals ад European Crafts Alliance (ECA)
Для каго: даследчыкі/-цы і даследчыя каманды, кансультанты/-кі, аналітыкі з досведам у сферы культуры, рамёстваў, культурнай палітыкі, працы з супольнасцямі ў крызісных / постканфліктных кантэкстах.
Фармат: кантракт на падрыхтоўку аналітычнага даследавання + практычных рэкамендацый.
Тэрміны рэалізацыі: сакавік - ліпень 2026; фінальны даклад да 31 ліпеня 2026.
Задача даследавання:
- Прааналізаваць, як вайна паўплывала на ўкраінскіх рамеснікаў/-ц унутры Украіны і за мяжой
- Зафіксаваць умовы працы, доступ да рынкаў, матэрыялаў, дабрабыту і ментальнага здароўя
- Выявіць патрэбы, бар’еры і ўстойлівыя практыкі
- Падрыхтаваць Resilience Toolkit — практычныя рэкамендацыі для прафесійнай устойлівасці рамеснікаў/-ц у крызісных умовах.
Бюджэт да 9500 EUR (без VAT) на ўвесь кантракт.