Przejdź do głównej treści

Конкурс на ўдзел у выставе на ArtVilnius’26

1 czerwca 2026, 3:00 EEST(minął)
1 — 4 października 2026
Vilnius, Litwa
200 EUR

Арганізатары ArtVilnius прымаюць заяўкі ад мастакоў і мастачак для ўдзелу ў групавой выставе The Path — частцы арт-кірмашу ў Вільнюсе.

Для каго: мастакі і мастачкі, якія працуюць са скульптурай, інсталяцыяй або перформансам.

Праект:

  • Можа быць новы або не паказаны ў Літве апошнія 6 месяцаў
  • Катэгорыі: скульптура, інсталяцыя (у тым ліку відэа/гук), перформанс
  • Усе працы павінны быць даступныя для продажу.

Прапануецца:

  • Удзел у групавой выставе
  • Ганарар 200 EUR пасля выставы.