Конкурс на выставу ад фестывалю сучаснай фатаграфіі Circulation(s) Festival 2027
Festival Circulation(s) — фестываль сучаснай фатаграфіі, які падтрымлівае маладых фатографаў(-ак) і новыя візуальныя мовы. Можна прапаноўваць фатаграфічныя праекты ў розных фарматах, у тым ліку з выкарыстаннем іншых медыя: відэа, інсталяцыі або гуку. Калектыўныя праекты таксама прымаюцца.
Для каго: фатографы і фатографкі, візуальныя мастакі і мастачкі на пачатку кар’еры, якія маюць еўрапейскае грамадзянства або жывуць у Еўропе і яшчэ яшчэ не мелі вялікай персанальнай выставы ў Францыі.
Не могуць падавацца тыя, хто ўжо меў персанальную выставу ў межах іншага французскага фатаграфічнага фестывалю або раней удзельнічаў(-ла) у Festival Circulation(s).
Прапануецца:
- Выстава ў Парыжы (CENTQUATRE-PARIS) вясной 2027
- Вытворчасць і экспанаванне работ (у межах бюджэту фестывалю)
- Ганарар ~400 EUR
- Пакрыццё пражывання і дарогі на адкрыццё.
Падача:
- Бясплатна да 24 траўня (early bird)
- Пасля — 20 EUR.