Przejdź do głównej treści

Курс Максіма Жбанкова «Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень»Аўтарскі анлайн-курс Максіма Жбанкова «Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень» ад learn4belarus.online

Bezpłatnie

Аўтарскі анлайн-курс Максіма Жбанкова «Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень» ад learn4belarus.online
</b>
Калі вам + -- 20, то гарантуем знаёмства са з’явамі і падзеямі, у якія зараз складана паверыць: гей парад у Мінску, вулічныя перфомансы, смелыя выставы, правакацыйныя выданні.

Калі ж вам + -- 40, то запрашаем ў падарожжа па сваім юнацтве: па рок-клубах, культурных прасторах, падзеях, што сфармавалі не адно пакаленне беларусаў.

Фармат:

  • Курс для самастойнага навучання
  • Лекцыя + канспект.

Вы ўбачыце Белкульт як вялікі механізм, у якім ёсць тыя, хто вырабляе сэнсы, хто іх распаўсюджвае, хто спажывае і як з гэтага ўсяго ўтвараецца супольнасць і рэальныя сацыяльныя рухі.

Што ўнутры:
аўтарскае асэнсаванне ключавых культурных «кадраў»
базавыя мастацкія і светапоглядныя рэсурсы кожнага перыяду
як незалежны Белкульт увесь час балансаваў, змагаўся і камунікаваў з дзяржаўнай палітыкай
асобны блок — крызіс 2020–2025: што змянілася непапраўна, а што наадварот нарадзілася менавіта тады