Przejdź do głównej treści

Курс па лідарстве для беларусак SheLeads

ААрганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый
23 stycznia 2026, 23:59 CET(minął)
31 stycznia — 21 lutego 2026(minęło)
Warsaw, Polska
Bezpłatnie

Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае ў першую чаргу беларусак, якія жывуць у Варшаве*, далучыцца да афлайн-курса SheLeads.

Калі: 31 студзеня, 7 лютага і 21 лютага (суботы), 10:00-16:00.

На курсе вы зможаце:

  • Асэнсаваць гендарныя стэрэатыпы, пераадолець сіндром самазванкі і ўбачыць свае моцныя бакі
  • Развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі
  • Будаваць сувязі і знаходзіць узаемную падтрымку ў досведзе вымушанай міграцыі
  • Распрацаваць ідэі ўласных праектаў для сваіх супольнасцяў (НДА або сацыяльны бізнес).

Фармат:

  • Тры адукацыйныя трэнінгі па суботах з вегетарыянскім харчаваннем і перапынкамі
  • Самастойная праца над ідэямі праектаў з падтрымкай ментарак
  • Нефармальныя сустрэчы з жанчынамі-лідаркамі на тэмы, важныя для мігрантак (юрыдычныя, моўныя, інтэграцыйныя і інш.). Тэмы і спікеркі будуць вызначацца разам з удзельніцамі.

*Кампенсацыя праезду з іншых гарадоў не прадугледжана, але ўдзел магчымы пры самастойным даездзе.