Przejdź do głównej treści

Лабараторыя крытычнага мыслення

27 czerwca — 11 lipca 2026
Vilnius, Litwa
Bezpłatnie

Ініцыятыва «Адчуй» запрашае на бясплатную лабараторыю крытычнага мыслення ў Вільнюсе. За тры суботы ўдзельнікі(-цы) будуць разбіраць фэйкі, стэрэатыпы і мову варожасці ў медыя, развіваць навыкі крытычнага аналізу і разам ствараць інтэрактыўны перформанс.

Лабараторыя будзе карысная тым, хто працуе або ўзаемадзейнічае з супольнасцямі: у адукацыі, актывізме, НДА, мастацтве, медыя, працоўных камандах, сямейных і сяброўскіх колах.

Фармат:

Лабараторыя крытычнага мыслення — гэта штосуботні інтэнсіў з трох сустрэч у Вільнюсе.

Удзельнікі(-цы) будуць вучыцца чытаць паміж радкоў і выкрываць медыяманіпуляцыі не праз лекцыі, а праз тэатральны інтэрактыў, практыкаванні і супольную працу над перформансам.

Важна быць на ўсіх трох сустрэчах, бо лабараторыя — гэта адзіны працэс, які вядзе да супольнага выніку.

У праграме:

  • Разбор свежых фэйкаў, стэрэатыпаў і мовы варожасці ў СМІ;
  • Практыкаванні на развіццё суб’ектнасці і крытычнага аналізу;
  • Праца з медыяманіпуляцыямі праз тэатральныя метады;
  • Стварэнне ўласнага інтэрактыўнага перформансу;
  • Магчымы публічны паказ 11 ліпеня, калі збярэцца дастаткова вялікая каманда.

Падчас паказу гледачы і глядачкі змогуць разам з удзельнікамі(-цамі) змяняць ход падзей на сцэне.

Калі:

  • 27 чэрвеня, 12:00–17:00;
  • 4 ліпеня, 12:00–17:00;
  • 11 ліпеня, 12:00–17:00.