Przejdź do głównej treści

Летняя перфарматыўная школа «Тэатр | Міграцыя | Клімат»

8 czerwca 2026, 2:00 CEST(minął)
30 czerwca — 4 lipca 2026
Warsaw, Polska
Bezpłatnie

5-дзённая школа ад Strefa WolnoSłowa для тых, хто працуе на скрыжаванні мастацтва, тэатра, сацыяльных практык, міграцыі і клімату.

Праграма ўключае семінары і практычныя варкшопы, працу з мастацкімі метадамі, абмен досведам і стварэнне прасторы сустрэчы паміж супольнасцямі рознага культурнага паходжання.

Школа падзеленая на семінарскую і практычную часткі.

Для каго: мастакі(-чкі), перформеры(-кі), тэатральныя і культурніцкія творцы, даследчыкі(-цы), актывісты(-кі) і ўсе, хто працуе на скрыжаванні мастацтва і сацыяльных практык.

Тэмы:

  • Тэатр і перфарматыўныя практыкі;
  • Міграцыя і мабільнасць;
  • Кліматычны крызіс і экалагічныя змены;
  • Праца з мультыкультурнымі супольнасцямі;
  • Сучасныя наратывы пра міграцыю, у тым ліку звязаныя са зменамі навакольнага асяроддзя;
  • Мастацтва як прастора сустрэчы, супраціву і ўважлівасці.

Школа завершыцца супольным перфарматыўным шпацырам, які стане часткай спектакля Strefa WolnoSłowa «Będzie coraz cieplej». Спектакль працуе з тэмамі росту тэмператур, сацыяльных напружанняў, супраціву, дыскрымінацыі, уразлівасці і таго, як нашы дзеянні або бяздзеянне фармуюць рэальнасць.

Праграму вядуць:

  • Mimi Sheller — даследчыца мабільнасці, дэканка The Global School у Worcester Polytechnic Institute;
  • Pierluigi Musarò — прафесар Універсітэта Балонні, даследчык медыя, міграцыі, межаў і правоў чалавека;
  • Przemysław Wielgosz — журналіст, галоўны рэдактар польскай версіі Le Monde diplomatique;
  • Pendar Contro Vento — мастацкі калектыў з Балонні, які працуе з тэатрам, візуальным мастацтвам і сацыяльнымі практыкамі;
  • Piotr Morawski — даследчык тэатра і перформансу, драматург, рэдактар Dialogu;
  • Alicja Borkowska — сузаснавальніца Strefa WolnoSłowa, рэжысёрка і арганізатарка культурных праектаў;
  • Natalia Lis — мастачка, якая працуе з перформансам, харэаграфіяй, кіно і аўдыявізуальнай інсталяцыяй;
  • Pavel Tavares — бразільскі кінарэжысёр і аўдыявізуальны мастак;
  • Łukasz Wójcicki — перфарматыўны мастак, харэограф і мастацкі даследчык.

Важна:

  • Трэба мець магчымасць удзельнічаць ва ўсе дні праграмы;
  • Патрэбнае валоданне польскай і англійскай мовамі.