Летняя рэзідэнцыя Schöhsee Artist Residency 2026
Для каго: мастакі/-чкі любога ўзросту і стадыі кар’еры, асабліва вітаюцца заяўкі з інтарэсам да тэмаў чалавек і прырода, вясковае і гарадское.
Калі: 1-31 жніўня.
Дзе: Плён, Паўночная Германія (рэгіён азёраў). 2 хвіліны пешшу да возера і лесу. 10 хвілін да крам і цэнтра горада.
Прапануецца:
- Стыпендыя 800 EUR
- Кампенсацыя дарогі да 200 EUR
- Бясплатнае пражыванне ў эка tiny house ў садзе. Прыватная вулічная кухня + магчымасць карыстацца агульнай кухняй
- Доступ да студыі
- Магчымыя сустрэчы з мясцовай супольнасцю і візіт на выставу NordArt.
*Без візавай падтрымкі.