Przejdź do głównej treści

Магчымасці для даследчыкаў у галіне гісторыі мастацтва ад брытанскага часопісу The Burlington Magazine

TThe Burlington Magazine
1 lutego 2026, 23:59 CET(minął)
Bezpłatnie
2 800 EUR

Тры магчымасці для тых, хто даследуе мастацтва перыяду ад Рэнесансу да пачатку ХХ ст.

  1. Travel bursaries для вывучэння калекцый еўрапейскіх малюнкаў (In honour of David Scrase)

Для каго: гісторыкі мастацтва на пачатку кар’еры. Для post-graduate праектаў і куратарскіх даследаванняў. Праца з арыгіналамі малюнкаў (Western art on paper).

Прапануецца:

  • Паездкі па Еўропе — 2000 - 2500 GBP
  • Міжкантынентальныя паездкі — 3000 - 3500 GBP.
  1. Стыпендыя на даследаванне французскага мастацтва XVIII ст.

Фокус: выяўленчае і дэкаратыўнае мастацтва Францыі XVIII ст. Аб’ектна арыентаванае даследаванне (з магчымасцю публікацыі)

Для каго: MA / PhD / post-doc / independent research.

Перыяд фінансавання: верасень 2026 - жнівень 2027.

Прапануецца:

  • 12.000 GBP на 12 месяцаў
  • Можна пакрываць: навучанне і ўніверсітэцкія выдаткі, паездкі і пражыванне, кнігі, выявы, архіўны доступ.
  1. Прыз за тэксты пра скульптуру ад Рэнесансу да 1900 года — Prize for Writing on Sculpture

Для каго: даследчыкі/-цы на пачатку кар’еры (да 15 гадоў пасля postgraduate-ступені) з раней неапублікаванымі тэкстамі (артыкул 1000-1500 словаў).

Прапануецца:

  • 2500 GBP
  • Публікацыя ў The Burlington Magazine (па рашэнні рэдакцыі)
  • Падпіска на часопіс на 1 год.