Przejdź do głównej treści

Мастацкая даследчая рэзідэнцыя Ninety Percent of Everything ад U-BOOT Lab

2 kwietnia 2026, 23:59 CEST(minął)
15 — 30 maja 2026
Genoa, Włochy
Bezpłatnie
4 000 EUR

Ninety Percent of Everything — мастацкі даследчы праект пра ўплыў марской лагістыкі на кліматычны крызіс. Рэзідэнцыя прапануе даследаваць порт як прастору, дзе перасякаюцца гандлёвыя патокі, экалагічныя працэсы і сацыяльна-геапалітычныя адносіны.

Для каго: калектывы мастакоў/-чак да 35 гадоў, якія працуюць з data-driven гукавымі практыкамі (sound art, field recording, data sonification) і візуальнымі практыкамі на аснове дадзеных (data art, data visualization, digital systems).

Можна падавацца: 2 калектывамі (да 3 чалавек у кожным: гукавы і візуальны) або 1 міждысцыплінарным калектывам (да 6 чалавек).

Прапануецца:

  • Мастацкая рэзідэнцыя у Генуі, у порце і ў моры на грузавым судне
  • 4000 EUR на калектыў (уключае ганарар, дарогу, пражыванне)
  • Доступ да навуковых і лагістычных datasets
  • Куратарская і ментарская падтрымка
  • Працоўная прастора ў Palazzo Ducale Genova
  • Магчымасць стварыць працу для калектыўнай інсталяцыі і публікацыі праекта.