Material Dialogues — рэзідэнцыя пра паперу, тэкстыль і contemporary craft 30-дзённая рэзідэнцыя ў Салоніках для візуальных мастакоў
Title — BE
Material Dialogues — рэзідэнцыя пра паперу, тэкстыль і contemporary craft
Subtitle — BE
30-дзённая рэзідэнцыя ў Салоніках для візуальных мастакоў(-чак), якія працуюць з устойлівасцю, тэкстыльнымі адходамі і mixed media.
Slugmaterial-dialogues-paper-textiles-contemporary-craft
Excerpt — BE
CrafTopia Creative Hub запрашае 5 візуальных мастакоў(-чак) на рэзідэнцыю ў Грэцыі для эксперыментаў з паперай, тэкстылем і матэрыяламі з тэкстыльных адходаў.
Content — BE
Для каго:
Візуальныя мастакі(-чкі), якія жывуць у краінах, што ўдзельнічаюць у праграме Culture Moves Europe.
Фармат:
Material Dialogues: Paper, textiles and contemporary craft — 30-дзённая мастацкая рэзідэнцыя ў CrafTopia Creative Hub у Салоніках.
Сёлета рэзідэнцыя прысвечаная ўстойлівасці і працы з тэкстыльнымі адходамі, якія паходзяць з вытворчасцей у тым самым гістарычным будынку, дзе знаходзіцца CrafTopia.
Асноўны фокус — не на фінальным аб’екце, а на творчым працэсе, эксперыментах і супрацы. Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з mixed media, у тым ліку з паперай і тэкстылем.
Калі і дзе:
15 кастрычніка — 13 лістапада 2026
CrafTopia Creative Hub, Салонікі, Грэцыя
Прапануецца:
– пражыванне;
– агульная працоўная прастора;
– ментарская падтрымка;
– магчымасці для нетворкінгу;
– кампенсацыя дарожных выдаткаў;
– доступ да матэрыялаў;
– адміністрацыйная і лагістычная падтрымка;
– штодзённая стыпендыя / daily allowance.
Што трэба для падачы:
Заяўку трэба даслаць па email на [info@craftopia.gr](mailto:info@craftopia.gr).
У заяўцы павінны быць:
– кароткая біяграфія або CV;
– мастацкае партфоліа;
– кароткі матывацыйны ліст.
Дэдлайн:
15 чэрвеня 2026
Кантакт:
[info@craftopia.gr](mailto:info@craftopia.gr)
https://craftopia.gr/2026/05/18/open-call-material-dialogues-paper-textiles-and-contemporary-craft/