MedSEA — рэзідэнцыя для творцаў у Міжземнамор’і
MedSEA — Socially Engaged Arts in the Mediterranean Area — еўрапейскі праект, які падтрымлівае мастацкія практыкі, што непасрэдна працуюць з супольнасцямі, тэрыторыямі і сацыяльнымі зменамі ў Міжземнаморскім рэгіёне.
Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) ва ўзросце ад 18 гадоў, якія легальна пражываюць у краінах, дапушчаных да ўдзелу ў Creative Europe Programme.
Праграма адкрытая для тых, хто ўжо працуе або хоча працаваць з participatory і socially engaged artistic practices: візуальнымі мастацтвамі, перфарматыўнымі практыкамі, міждысцыплінарнымі фарматамі, інтэрвенцыямі ў публічнай прасторы і праектамі, звязанымі з супольнасцямі.
Этапы праграмы:
- Падрыхтоўка і capacity-building;
- Вэбінары і варштаты пра community-based artistic practices, устойлівасць і дызайн культурных праектаў;
- 4-тыднёвая рэзідэнцыя;
- Fieldwork і co-creation з мясцовымі супольнасцямі;
- Прэзентацыя вынікаў у межах фестываляў.
Рэзідэнцыі і фестывалі:
- Ларнака, Кіпр — Mahallart Festival
Рэзідэнцыя: 5 кастрычніка — 1 лістапада 2026
Фестываль: 26 кастрычніка — 1 лістапада 2026. - Сфакс, Туніс — Hors-Lits Festival
Рэзідэнцыя: 5 красавіка — 2 траўня 2027
Фестываль: 26 красавіка — 2 траўня 2027.
Прапануецца:
- Пакрыццё дарожных выдаткаў;
- Пражыванне;
- Ганарар;
- Ментарская падтрымка;
- Доступ да міжнароднай сеткі мастакоў(-чак) і культурных прафесіяналаў(-к);
- Удзел у навучальнай і рэзідэнцыйнай праграме;
- Прэзентацыя прац у межах Mahallart Festival або Hors-Lits Festival.
Арганізатары: Праект рэалізуецца кансорцыумам арганізацый: Larnaka 2030 (Кіпр), Al Badil (Туніс), Liv.in.g (Італія) і Busart (Грэцыя). Праект суфінансуецца Creative Europe Programme of the European Union.