Przejdź do głównej treści

MUUS Collection Research FellowshipГадавая даследчая стыпендыя для куратараў і даследчыкаў

30 lipca 2026, 20:00 UTC−4
Tenafly, Stany Zjednoczone
20 000 USD
20 000 USD

Title — BE
MUUS Collection Research Fellowship — даследчая стыпендыя для куратараў(-ак) і даследчыкаў(-ц)

Subtitle — BE
Гадавая даследчая стыпендыя для працы з архівамі амерыканскай фатаграфіі XX стагоддзя і распрацоўкі канцэпцыі выставы або публікацыі.

Slug
muus-collection-research-fellowship-2026

Excerpt — BE
MUUS Collection запрашае куратараў(-ак) і даследчыкаў(-ц) падавацца на Research Fellowship. Стыпендыя ў памеры 20 000 USD / каля 17 200 EUR дазволіць працаваць з архівамі калекцыі, даследчым парталам MUUSEUM і развіць канцэпцыю выставы або публікацыі.

Content — BE

Для каго:
Куратары(-кі), даследчыкі(-цы) і прадстаўнікі(-цы) акадэмічнай сферы, якія маюць мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу ў музеях, галерэях, універсітэтах або падобных культурных інстытуцыях.

Праграма адкрытая для кандыдатаў(-ак) з любой краіны. Патрэбнае свабоднае валоданне англійскай мовай — пісьмова і вусна.

Асабліва вітаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў(-ц) недастаткова прадстаўленых і маргіналізаваных супольнасцей.

Фармат:
MUUS Collection Research Fellowship — новая даследчая стыпендыя ад MUUS Collection, калекцыі амерыканскай фатаграфіі XX стагоддзя.

MUUS Collection захоўвае, даследуе і прадстаўляе архівы фатографаў(-ак), а таксама развівае новыя інтэрпрэтацыі іх працы праз публікацыі, выставы і партнёрскія праекты.

У межах fellowship адабраны(-ая) даследчык(-ца) або куратар(-ка) будзе працаваць з архівамі MUUS Collection і распрацоўваць канцэпцыю выставы або публікацыі, заснаваную на матэрыялах калекцыі.

З якімі архівамі можна працаваць:
Прапанова павінна быць звязаная выключна з працамі аднаго або некалькіх аўтараў(-ак) з MUUS Collection, з фокусам на:

– Deborah Turbeville;
– Larry Fink;
– Rosalind Fox Solomon;
– Alfred Wertheimer.

Што ўключае даследчая праца:
– Праца з фізічнымі архіўнымі матэрыяламі;
– Даследаванне фатаграфій, кантактных лістоў, дзённікаў, камер і іншых эпімерных матэрыялаў;
– Выкарыстанне даследчага анлайн-партала MUUSEUM;
– Распрацоўка канцэпцыі выставы або публікацыі;
– Ментарскія сустрэчы з кансультацыйнай радай;
– Магчымая падтрымка ў далейшым прадстаўленні праекта праз публікацыю, выставу або матэрыялы на сайце MUUS Collection.

Калі:
Лістапад 2026 — лістапад 2027.

Дзе:
Даследчая праца будзе праходзіць дыстанцыйна і ў архіве MUUS Collection у Tenafly, New Jersey, ЗША.

Удзельнік(-ца) павінен(-на) быць гатовы(-ая) прыехаць у архіў да аднаго тыдня ў даты, узгодненыя з камандай MUUS Collection.

Прапануецца:
– Стыпендыя 20 000 USD / каля 17 200 EUR;
– Поўнае пакрыццё дарожных выдаткаў да архіва;
– Доступ да архіваў MUUS Collection;
– Доступ да даследчага партала MUUSEUM;
– Ментарскія сустрэчы з кансультацыйнай радай;
– Падтрымка ў развіцці канцэпцыі выставы або публікацыі;
– Магчымасць далейшага прасоўвання вынікаў даследавання праз каналы MUUS Collection.

Кансультацыйная рада / журы:
– Nathalie Herschdorfer, Photo Elysée;
– Sarah Meister, Aperture;
– Sophie Wright, MUUS Collection;
– Mark Sealy, Autograph;
– Paul Roth, Image Centre.

Адбор:
У верасні 2026 кансультацыйная рада сфармуе шорт-ліст кандыдатаў(-ак), якіх запросяць на інтэрв’ю. Фіналіста(-ку) абяруць і паведамяць у кастрычніку 2026.

Публічнае абвяшчэнне адбудзецца ў лістападзе 2026 на MUUS Collection Dinner падчас Paris Photo.

Тэрміны:
– Прыём заявак: 1 траўня — 31 ліпеня 2026;
– Шорт-ліст і інтэрв’ю: верасень 2026;
– Выбар фіналіста(-кі): кастрычнік 2026;
– Публічнае абвяшчэнне: лістапад 2026;
– Перыяд fellowship: лістапад 2026 — лістапад 2027.

Дэдлайн:
31 ліпеня 2026

Арганізатар:
MUUS Collection

Кантакт і падача:
[fellowship@muuscollection.com](mailto:fellowship@muuscollection.com)