Набор на анлайн-праграму Акадэміі беларускай дыпламатыі-2026
Паміж Усходам і Захадам. Паміж вайной і бяспекай. Паміж уплывам і залежнасцю. Дзе насамрэч месца Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы сёння? - Зможаце разабрацца ў рамках "Акадэміі беларускай дыпламатыі: Regional Security Edition".
Для каго: беларусы і беларускі ва ўзросце 18-30 гадоў, студэнты, даследчыкі і ўсе, хто цікавіцца міжнароднымі адносінамі, бяспекай і публічнай палітыкай. Узровень англійскай: не ніжэй за B2.
Фармат:
- Заняткі 2 разы на тыдзень (пн, ср 18:30-20:00, па Мінску);
- Лекцыі + практычныя варкшопы;
- Праца з даследчымі метадамі і экспертнымі інтэрв’ю.
Ты навучышся:
- аналізаваць палітычныя працэсы і фармуляваць даследчыя пытанні;
- праводзіць паўструктураваныя экспертныя інтэрв’ю;
- выяўляць ключавыя патэрны і інтэрпрэтаваць дадзеныя;
- ператвараць вынікі даследавання ў выразныя аналітычныя высновы.